Статкевіч: Ніколі не хацеў быць героем, хацеў застацца сумленным чалавекам

Нацыя не можа існаваць без герояў. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў палітык і былы палітвязень Мікалай Статкевіч. Але сябе героем ён не лічыць.

Статкевіч: "Не бывае нацыі без герояў. Але я героем ніколі быць не хацеў, хацеў быць і застацца сумленным чалавекам. Калі б у нас не было герояў, гатовых ахвяраваць, не было б нацыі, значыць, нас прыдумалі".

Таксама палітык прыгадвае моладзевых актывістаў, якія былі асуджаны па так званай "справе анархістаў" і трапілі пад памілаванне разам з ім. А таксама маладафронтаўца Змітра Дашкевіча, які выйшаў на волю раней. Ён лічыць, што за гэтымі людзьмі будучыня беларускага дэмакратычнага руху.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Быў затрыманы ў дзень выбараў. У траўні 2011-га яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі "за арганізацыю масавых беспарадкаў". Мікола Статкевіч быў памілаваны кіраўніком краіны разам з яшчэ пяццю палітвязнямі 22 жніўня сёлета. Прашэнне пра памілаванне ён не пісаў.


Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі