Страйковец "Беларуськалію", затрыманы ў Расіі, выйшаў на волю

Страйковец "Беларуськалію", затрыманы ў Расіі, выйшаў на волю

У Расіі на волю выйшаў Андрэй Прылуцкі — страйковец "Беларуськалію", паведамляе ТГ-канал @RomashkaTea. 

У Беларусі на Прылуцкага пачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах. Яго затрымалі ў Расіі па просьбе беларускага боку і павінны былі выслаць на радзіму. Прылуцкі папрасіў у Расіі прытулку.

Яго затрымалі 30 снежня, і амаль шэсць месяцаў Прылуцкі правёў у зняволенні ў СІЗА. У чэрвені намеснік генпракурора пастанавіў выдаць Андрэя ў Беларусь, але гэтае рашэнне было абскарджанае, і цяпер чакаецца суд. 

Тым часам скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, дапушчальны па такім абвінавачанні. У выніку Прылуцкага давялося адпусціць. Далей ён будзе чакаць суд на волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі