Стрыптызёркі з Растова ахвяруюць заробкі дзіцячаму летніку "Артэк"
На рахунак дзіцячай установы у Крым будуць адпраўленыя сродкі, заробленыя дзяўчатамі за адзін дзень.
Дабрачынную акцыю праводзіць стрыптыз-клуб "Правінцыя", піша lifenews.ru. Акцыя ладзіцца з ініцыятывы танцорак клуба. Па іх словах, на аднаўленне зачыненага дзіцячага летніка будзе пералічаны дзённы заробак стрыптызёрак.
8 красавіка некалькі дзясяткаў тысяч расійскіх рублёў будуць пераведзеныя на рахунак дзіцячай установы.