Закрыты суд па справе TUT.by прыпынілі

Закрыты суд па справе TUT.by прыпынілі

24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся суд па справе TUT.by. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прапануе, каб сайт, сацсеткі і ўсе матэрыялы партала прызналі экстрэмісцкімі, паведамляе @tutby_official. Працэс зрабілі закрытым па хадайніцтве прадстаўніка МУС, які хоча ўтрымаць у сакрэце заключэнне экспертнай камісіі па тэкстах TUT.by. Часткі гэтага дакумента партал напярэдадні адкрыта публікаваў у сваіх сацсетках.

Паводле версіі МУС, падчас маніторынгу ў лютым 2021 года на партале і ў яго сацсетках знайшлі "матэрыялы, якія закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь", а праведзены аналіз публікацый выявіў "прыкметы экстрэмізму". А далей дала заключэнне Рэспубліканская экспертная камісія. Яна прыйшла да высновы, што "дзеянні інфармацыйнага рэсурса TUT.by па інфармацыйным забеспячэнні пратэстаў... наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь".

Суд прыпынены на няпэўны тэрмін. Была пададзена заява на абскарджванне дзеянняў камісіі, якая вынесла экспертнае заключэнне. 6 ліпеня яе мусіць разгледзець Эканамічны суд.

З 18 мая доступ да партала TUT.by у Беларусі абмежаваны (па рашэнні Мінінфарма). У рамках крымінальнай справы аб "нявыплаце падаткаў" затрымалі паўтара дзясятка супрацоўнікаў, яны прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі