Суд прыпыніў рашэнне пра высяленне царквы "Новае жыццё"
Стан пастара Вячаслава Ганчарэнкі адносна стабілізаваўся.
14 чэрвеня Гаспадарчы суд Мінска прыпыніў сваю пастанову. Нагадаем, што паводле яе пратэстанцкую царкву "Новае жыццё" меркавалася да 20 чэрвеня выселіць з будынка па вуліцы Кавалёва, 72. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на юрыста "Новага жыцця" Сяргея Луканіна.
Нагадаем, што пастара царквы шпіталізавалі 13 чэрвеня яшчэ да атрымання пастановы суда. Працэдура магнітна-рэзананснай тамаграфіі выявіла ў Вячаслава Ганчарэнкі ішэмічны мікраінсульт. Быў таксама выяўлены тромб у сасудзе галаўнога мозгу ў неаперабельным месцы.
Цяпер, кажа Луканін, у пастара аднавіўся зрок і гаворка. Ён можа самастойна перамяшчацца па палаце, хоць і застаецца ў рэанімацыі. Медыкі плануюць выдаліць тромб хімічным шляхам — спецыяльнымі прэпаратамі.
Нагадаем, што змаганне за будынак сваёй царквы вернікі "Новага жыцця" вядуць яшчэ з 2005 года. У 2006-м яны нават трымалі пост-галадоўку.
Фота — svaboda.org