Супрацоўнікаў трамвайнага парку прымушаюць працаваць кантралёрамі
Такім чынам яны, нібыта, заслугоўваюць сабе бясплатны праезд. Як даведалася Еўрарадыё, інжынеры трамвайнага парку акрамя выконвання сваіх прамых абавязкаў павінны некалькі разоў у месяц падпрацоўваць грамадскімі кантралёрамі.
Супрацоўніца трамвайнага парку: "Гэта палажэнне "Аб грамадскім кантралёры", яго рыхтаваў КУП "Мінсктранс" і спускаў па ўсіх філіялах. Усе працаўнікі паводле гэтага палажэння павінны ездзіць грамадскімі кантралёрамі. Калі палажэнне прызнаюць няслушным… а пакуль мы складаем дамовы нейкія… але ж я не маю права адказваць без дырэктара".
Згодна са словамі намесніка дырэктара па эксплуатацыі мінскага трамвайнага парку Анатоля Лабко, палажэнне гэтае дзейнічае каля трох год. Супрацоўнікі павінны неяк разлічвацца за бясплатны праезд, які ім дае прадпрыемства. Гэты разлік - 8 гадзін працы кантралёрам у месяц.
Анатоль Лабко: "Усе павінны адпрацаваць грамадскім кантралёрам 8 гадзін у месяц. Гэта таму што у супрацоўнікаў бясплатны праезд. Яны ж павінны неяк яго адпрацоўваць, якую-небудзь карысць прынесці прадпрыемству. Гэта рашэнне на ўзроўні КУПа "Мінсктранс" прынята ўжо года тры таму, напэўна".
У трамвайным парку Еўрарадыё гавораць, што ў калегаў няма вялікага жадання правяраць квіткі - усё ж такі ў іх іншыя спецыяльнасці.
Супрацоўніца трамвайнага парку: "Вядома, ніхто не жадае ездзіць кантралёрам, у нас іншыя спецыяльнасці, мы не кантралёры. Усё, я на гэтыя пытанні адказваць не буду без дырэктара, я просты работнік".
Дырэктар трамвайнага парку Расціслаў Юрэня таксама адказвае не вельмі ахвотна: маўляў, у “Мінсктрансе” гэта лепей ведаюць.
Расціслаў Юрэня: "Мы адпраўляем на кантроль у працоўны час, а ў дадатковы нікога не адпраўляем. Павінны адпрацоўваць інжынерна-тэхнічныя работнікі. З тымі, хто працуе па-за штатам, асобнае пытанне. Астатняе пытайцеся ў “Мінсктрансе”.
У "Мінсктрансе" ж пра рашэнне наконт "грамадскіх кантралёраў" гаварыць не хочуць. Калі ўсё ж такі гэтая пастанова існуе на ўзроўні “Мінсктрансу”, атрымоўваецца, што працаваць кантралёрамі павінны не толькі інжынеры трамвайнага, але аўтобусных ды тралейбусных паркаў.