Супрацоўнікаў TUT.by не пускаюць у офіс

Супрацоўнікаў TUT.by не пускаюць у офіс

Супрацоўнікі TUT.by не могуць трапіць у свой офіс у Мінску, паведамляе тэлеграм-канал выдання. 

"Работнікі аховы сказалі нашаму журналісту, што допуск у офіс зачынены — па распараджэнні следчых органаў. Відэа з камер, якія ўстаноўленыя на 8-м і 9-м паверхах (офісы TUT.BY), на маніторах не адлюстроўваецца", — паведамляецца ў ТГ-канале.

Разам з тым вядома, што сілавікоў у офісе ўжо няма.

Напярэдадні ператрус у офісе TUT.by працягваўся да позняй ночы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі