Сярэдні заробак у Беларусі за люты — крыху больш за 6 мільёнаў рублёў
У параўнанні са студзенем 2015-га сярэдні заробак вырас на 105,9 тысячы рублёў.
Белстат апублікаваў звесткі па сярэднім заробку ў Беларусі. Так, за люты 2015 года ён склаў 6 мільёнаў 129,1 тысячы рублёў. У параўнанні з сёлетнім студзенем заробак вырас на 105,9 тысячы рублёў.
Як адзначае finance.tut.by, сярэдні заробак склаў крыху больш за 400 долараў. У лютым не не ўдалося кампенсаваць студзеньскае падзенне сярэдніх заробкаў. Тады, нагадаем, беларусы страцілі амаль 783 тысячы рублёў.
Самыя высокія заробкі па-ранейшаму атрымоўваюць жыхары Мінска — амаль 8,6 мільёна рублёў. Найменшыя заробкі — у жыхароў Брэстчыны (5,2 мільёна рублёў).
Фота — finatica.by