Сёння абвесцяць прысуд сенатарцы Ганне Шарэйка

Сёння абвесцяць прысуд сенатарцы Ганне Шарэйка

У Вярхоўным судзе 10 чэрвеня абвесцяць прысуд па справе сенатаркі і дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйка. Судовае пасяджэнне пачнецца ў 10.00.

Шарэйка знаходзіцца пад вартай са жніўня 2014 года. Яе абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі пры выбары пастаўшчыка прэміксаў для бройлераў. Сярод абвінавачаных па справе яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку блізкі сябар Шарэйка — літоўскі бізнесмен Вальдэмарас Норкус. Дзеянні фігурантаў справы, на думку пракуратуры, нанеслі шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, хоць матэрыяльная шкода адсутнічае.

Абвінавачанне запатрабавала асудзіць Ганну Шарэйка на 2,5 гады зняволення. Таксама пракуратура патрабуе пазбавіць яе права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных функцыяў тэрмінам на пяць гадоў. Апроч таго, абвінавачанай хочуць прысудзіць штраф у 150 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі