Сёння ў Мінску на волю выходзіць лідар АГП Анатоль Лябедзька

Лябедзьку затрымалі 16 сакавіка разам з групай актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі каля Камароўскага рынку на пікеце салідарнасці з палітзняволенымі. Апазіцыйнага палітыка прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і ў "дробным хуліганстве". У выніку, за кратамі ён знаходзіўся і падчас выбараў у мясцовыя саветы, і падчас вулічнай акцыі на Дзень Волі.



Анатоля Лябедзьку мусяць вызваліць сёння ў 10.30, паведамляе БелаПАН.

Вынік мінскіх судоў: 5 чалавек за кратамі, 2 — аштрафаваныя (фота)
 

Фота — ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі