Сёння за выхад у фінал чэмпіянату свету пазмагаюцца зборныя Англіі і Харватыі
У сераду, 11 ліпеня, за выхад у фінал футбольнага чэмпіянату свету пазмагаюцца зборныя Англіі і Харватыі. Матч на стадыёне "Лужнікі" ў Маскве пачнецца а 21-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Напярэдадні ў фінал прабілася зборная Францыі, якая выйграла паўфінальны паядынак у бельгійцаў (1:0). Фінальны матч пройдзе 15 ліпеня ў Маскве, матч за трэцяе месца — 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.