Сённяшні мітынг у Гродне на плошчы Леніна ўжо не дазволілі

Сённяшні мітынг у Гродне на плошчы Леніна ўжо не дазволілі

Гарадскія ўлады Гродна не дазволілі мітынг на плошчы Леніна 20 жніўня. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавёў мяцовы актывіст Ежы Грыгенча. Ён апублікаваў афіцыйны ліст з гарвыканкама, у якім заяўляецца, што мітынг не ўзгоднены.

Некалькі дзён таму ўлады Гродна прынялі ўсе патрабаванні гараджан. Сярод іншага былі дазволеныя мітынгі на плошчах Леніна і Савецкай. Для мерапрыемстваў абяцалі электрычнасць і тэлеэфір. Усіх затрыманых у Гродне выпусцілі і планавалі стварыць Раду грамадскай згоды. Але 19 жніўня мітынгоўцаў на Савецкай плошчы пакінулі ўжо без электрычнасці, а міліцыянты заявілі, што мітынг несанкцыянаваны. 

20 жніўня мэр горада Мечыслаў Гой выступіў з заявай. Як перадае TUT.by, чыноўнік паведаміў, быццам "удзельнікі пратэстных мерапрыемстваў заклікаюць да забастовак на прадпрыемствах, да абраз, зневажанняў, запалохванняў і пагроз фізічнай расправай педагогам, кіраўнікам прадпрыемстваў, сем'ям служачых праваахоўных органаў, вайскоўцаў і проста людзей, якія маюць іншы пункт гледжання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі