Таццяна Караткевіч збірала подпісы перад матчам БАТЭ — "Відэатон"

Прэтэндэнтка на пасаду прэзідэнта Таццяна Караткевіч увечары 5 жніўня паўдзельнічала ў зборы подпісаў за сваё вылучэнне каля "Барысаў-Арэны". Акцыя адбылася перад матчам трэцяга кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж мясцовым БАТЭ і венгерскім "Відэатонам".

Пікет прастаяў каля гадзіны, інфармуе БелаПАН. Некаторыя заўзятары фатаграфаваліся з Караткевіч, якая надзела шалік БАТЭ. Прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду кажа, што ўжо некалькі гадоў з'яўляецца футбольнай заўзятаркай. Праўда, кажа Караткевіч, яна заўзее не за канкрэтны клуб, а за беларускі футбол у цэлым.

На матч у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж мінскім "Дынама" і швейцарскім "Цюрыхам" 6 жніўня ў Брэсце Караткевіч не збіраецца, бо будзе "ў іншым месцы".

Сённяшні матч, на яе думку, скончыцца перамогай БАТЭ з лікам 2:1. Тады барысаўскі клуб выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі