"Таронта" развітваецца з беларускім хакеістам Міхаілам Грабоўскім

Гэта значыць, што на працягу двух дзён яго можа без кампенсацыі ўзяць любы клуб. Інакш "Таронта" выплаціць беларусу 2/3 сумы, якая засталася па кантракце (21,5 млн долараў), пасля чаго той атрымае статус свабоднага агента, інфармуе "Прессбол".


Генеральны менеджэр "Таронта" Дэйв Ноніс падзякаваў за пяць гадоў, якія 29-гадовы Міхаіл Грабоўскі гуляў за клуб. Ён прызнаўся, што рашэнне выставіць яго на драфт было нялёгкім. Аднак гэта дазволіць у пэўнай ступені вырашыць фінансавыя праблемы, адзначыў Дэйв Ноніс.


Нагадаем, што на драфт адмоваў выстаўлены яшчэ адзін беларускі хакеіст у НХЛ — 26-гадовы Сяргей Касціцын. Ён выступаў за "Нэшвіл".
 

Фота — sovsport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі