“Тарпеда-БелАЗ” адабраў ачкі ў мінскага “Дынама” (відэа)
Паўабаронца жодзінцаў Сяргей Казека забіў у гэтай гульні адзін гол, які і стаў пераможным для яго каманды.
Матч 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе праходзіў у Жодзіне і спачатку не выглядаў цікавым: каманды гулялі даволі млява і рэдка стваралі небяспечныя моманты. Лік адкрылі толькі на 80-хвіліне, дзякуючы прыгожай камбінацыі, якую разыгралі Вячаслаў Глеб і Сяргей Казека. У астатнія хвіліны матчу госці не змаглі звесці лік нават да нічыёй і страцілі ачкі.
Мінскае “Дынама” пакуль застаецца на 2-м месцы. Ягоны канкурэнт БАТЭ, лідар першынства, заўтра гуляе з “Дняпром” і мае добрыя шансы набраць ачкоў і пайсці ў адрыў.