У Анатоля Лябедзькі арыштавалі яшчэ і аўтамабіль

У Анатоля Лябедзькі арыштавалі яшчэ і аўтамабіль

Судовыя выканаўцы арыштавалі аўтамабіль "Фальксваген Джэта" 2006 года выпуску, які належыць лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку. Пра гэта апазіцыйны палітык паведаміў у сваім акаўнце на фэйсбуку.

Арышт накладзены ў сувязі з тым, што Лябедзька не аплаціў штрафы, накладзеныя на яго за шэраг вулічных акцыяў — салідарнасці з прадпрымальнікамі і супраць міліцэйскага гвалту.

Перад гэтым, як паведамляла Еўрарадыё, судовыя выканаўцы наклалі арышт на рахунак палітыка на мабільным тэлефоне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі