У аўторак у Беларусі месцамі захаваецца моцны парывісты вецер

21 красавіка ў асобных раёнах Беларусі захаваецца моцны парывісты паўночны вецер да 15-18 метраў за секунду. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу, перадае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -3 да +2 градусаў. Удзень чакаецца 4-10 градусаў вышэй за 0.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі