У Баранавічах на заўтра аб'явілі Дзень цвярозасці
Такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады.
12 снежня ў Баранавічах пройдзе Дзень цвярозасці. Рашэнне аб абмежаванні продажу алкагольных напояў у рознічных гандлёвых аб'ектаў прыняў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт. Забарона ўводзіцца ў рамках правядзення месячніка мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму.
Як інфармуе Intex-press, выключэнне зроблена толькі для аб'ектаў грамадскага харчавання. Таксама ўсе крамы будуць прадаваць у гэты дзень піва.