У Беларусь заўтра прыляціць прэзідэнт Малдовы (відэа)

16-17 ліпеня Беларусь з афіцыйным візітам наведае прэзідэнт Малдовы Нікалай Цімофці.

У Мінску ў яго запланаваныя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Акрамя таго, Цімофці сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Плануецца, што ў прысутнасці Лукашэнкі і Цімофці ў Мінску будзе падпісаны пакет дакументаў па шэрагу напрамкаў беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва.

Нагадаем, кіраўнік Беларусі наведваў Малдову 24-25 верасня 2014 года.

Фота: xpress.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі