У Беларусі створаць рэестр аўтаперавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах

Працуе транспартная інспекцыя

Працуе транспартная інспекцыя / osh.by

У Беларусі створаць дзяржаўны рэестр аўтаперавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах. Яго аператарам і ўладальнікам вызначаецца Транспартная інспекцыя. Гэта прадугледжвае ўказ "Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў", падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.

У рэестр будуць уключацца звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках (аўтобусах, легкавіках, аўтамабілях-таксі), кіроўцах, дыспетчарах перавозак у нерэгулярных зносінах, дыспетчарах таксі. Адзачаецца, што ўключэнне ў рэестр з 1 жніўня да 31 кастрычніка 2024-га будзе ажыццяўляцца без збірання дзяржпошліны.

Указ прадугледжвае для замежных дыспетчараў абавязак стварэння на тэрыторыі нашай краіны юрыдычнай асобы.

Інфармацыя пра тое, што ў Беларусі хочуць узмацніць кантроль за кіроўцамі і пасажырамі таксі, з'явілася яшчэ летам мінулага года. Тады праект указа "Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў" быў вынесены на абмеркаванне. Летась Лукашэнка папярэджваў, што перавозчыкі, якія не трапяць у рэестр, працаваць не змогуць — іх "дзейнасць будзе выяўляцца і спыняцца кантрольнымі органамі". Дыспетчары будуць абавязаны падаваць кантрольным і сілавым органам кругласутачны доступ да інфармацыі пра замовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі