У Беларусі сёння пачынаецца збор подпісаў
У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. Зарэгістраваныя 8 ініцыятыўных груп.
23 ліпеня ў Беларусі пачынаецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. ЦВК зарэгістраваў восем ініцыятыўных груп — кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, лідара партыі левых "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, прадстаўніцы кааліцыі "Народны рэферэндум" Таццяны Караткевіч, беспрацоўнай Жанны Раманоўскай, казачага вярхоўнага атамана і лідара Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Улаховіча, эканаміста Віктара Цярэшчанкі.
За месяц (да 21 жніўня) ім трэба сабраць, як мінімум, 100 тысяч подпісаў. ЦВК прыме рашэнне, хто з кандыдатаў будзе зарэгістраваны.
Нагадаем, прэзідэнцкія выбары пройдуць 11 кастрычніка.
“Адзін чалавек са 100-кватэрнага дома”: Як кандыдаты збіралі подпісы
Збіраць подпісы на выбарах прапануюць за “прынцыпы”, боршч і “кампенсацыю”
Фота: ByMedia.net, БЕЛТА