У Брэсце цагляная сцяна абвалілася на дзясятак аўто (фотафакт)
Аўто належалі афіцэрам-памежнікам.
У Брэсце болей за 10 прыпаркаваных аўтамабіляў на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці былі пашкоджаныя ў выніку абвалу цаглянай сцяны. Прычынай абвалу канструкцыі стаў моцны вецер, паведамляе Віртуальны Брэст. Сцяну ўзвялі паўстагоддзя таму, і яна не змагла стрываць стыхію.
Аўто на стаянцы належалі афіцэрам і прапаршчыкам Брэсцкай памежнай групы. Яшчэ сама меней чатыры аўтамабілі пашкоджаныя ад падзення на іх дрэваў — таксама паваленых ветрам.
Фота: Віртуальны Брэст