У брэсцкай кадэцкай вучэльні забаранілі цукеркі і ўвялі публічныя пакаранні

Паводле яго інфармацыі, у Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні забаранілі цукеркі і печыва. Дырэкцыя асабіста правярае рэчы падлеткаў і прымушае кадэтаў закопваць дзясяткі кілаграмаў цукерак.

Таксама ў вучэльні афіцыйна ўвялі пакаранне — публічныя прысяданні і адцісканні да правіны. У звальненне дазваляецца ісці толькі 25% “асабістага складу”.

Мабільныя тэлефоны захоўваюцца ў сейфах, ноўтбукі выдаюцца на некалькі гадзінаў толькі ў суботу і нядзелю. З ежы, якую прывозяць з дому, дазваляецца толькі вада — на прахадной торбы кадэтаў правярае кіраўніцтва ўстановы, інфармуе сайт spring96.org

Вучэльня размяшчаецца ў былой школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот у Ястрамбеле Баранавіцкага раёну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі