У Брытаніі апублікавалі прамову Лізаветы II да "Трэцяй сусветнай вайны"

Тэкст быў падрыхтаваны ўрадам да пачатку меркаванай Трэцяй сусветнай вайны. Як піша брытанскае выданне Metro, такі выступ каралевы мог адбыцца 30 гадоў таму — у 1983 годзе.



У той перыяд назіралася эскалацыя "халоднай вайны", і не выключаўся варыянт ядзернай вайны з СССР. Таму ўлады Вялікабрытаніі вырашылі падрыхтаваць прамову для манарха на выпадак такога развіцця падзей.



У прыватнасці, Лізавета II павінна была сказаць, што небяспека "значна мацнейшая, чым калі-небудзь у нашай доўгай гісторыі", адзначае gazeta.ru. Акрамя таго, каралева заклікала б падданых памятаць пра сілу, якая дапамагла ім захаваць свабоду на працягу дзвюх сусветных войн.



Фота — dic.academic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі