У цэнтры Бангкока ад магутнага выбуху загінулі 15 чалавек (відэа)

Каля храма ў цэнтры сталіцы Таіланда Бангкоку адбыўся магутны выбух. Як перадае BBC, загінулі не менш за 15 чалавек, каля 80 чалавек параненыя.

Па звестках паліцыі, прычынай выбуху магла быць бомба, прымацаваная да матацыкла. Тайскія СМІ паведамляюць, што на месцы выбуху знайшлі яшчэ адну, неразарваную бомбу.

МЗС Беларусі высвятляе, ці ёсць грамадзяне нашай краіны сярод пацярпелых ад выбуху ў Бангкоку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі