У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

9 ліпеня ўначы амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, удзень — пераважна ў Гомельскай вобласці. Месцамі магчымыя моцныя залевы. Вецер заходні, 4-9 метраў за секунду, падчас навальніц з парывамі да 14-20 метраў.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль (на Гомельшчыне — 20-22), у дзённыя гадзіны — 21-26 цяпла (у Гомельскай вобласці — 27-29).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі