У чацвер будзе да +24, зноў абвешчанае штармавое папярэджанне

У бліжэйшыя суткі, 20 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, надвор’е будзе без ападкаў. Вецер будзе паўночна-ўсходні 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, месцамі 2-5. Удзень будзе 19-24 вышэй за нуль.

У краіне захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека. На большай частцы Брэсцкай вобласці у бліжэйшыя дні прагназуюць узгаральнасць 5 класа. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць штармавое папярэджанне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі