У чацвер на паўднёвым захадзе Беларусі прагназуюць да +35

У бліжэйшыя суткі, 6 жніўня, у Беларусі чакаецца спякотнае і сухое надвор’е. Будзе малахмарна, ападкі не прагназуюцца.
Вецер чакаецца няўстойлівым 2-7 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 27-34 градусы цяпла. Месцамі па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +35.

У сувязі са спякотным надвор’ем сіноптыкі прагназуюць у бліжэйшыя дні высокую пажарную небяспеку ў лясах на большай частцы тэрыторыі краіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі