У чацвер у Беларусь вернецца гарачыня

У Беларусі 27 жніўня будзе хмарнае, пераважна без ападкаў надвор’е. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Уначы месцамі па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе пераменных кірункаў 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 23-29 градусаў цяпла.

У многіх раёнах Брэсцкай вобласці і на астатняй частцы тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека. У сувязі з гэтым сіноптыкі зноў абвяшчаюць штармавое папярэджанне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі