У чацвер вынесуць прысуд па справе забойства сябра ЦВК

23 красавіка Мінскі гарадскі суд вынесе рашэнне па выніках паўторнага разгляду крымінальнай справы аб забойстве сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі Святланы Хіневіч, начальніка аддзела кадраў ААТ “Крышталь”. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

У красавіку мінулага года быў вынесены прысуд мінчаніну 1978 года нараджэння. Яго прызналі вінаватым у наўмысным забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю і прысудзілі 18 гадоў зняволення.

Таксама яго прызналі вінаватым у шэрагу іншых злачынстваў — наўмысным пастаўленні ў небяспеку заражэння ВІЧ-інфекцыяй іншай асобы і незаконнае захоўванне псіхатропных рэчываў. За ўсе злачынствы па сукупнасці яму далі 20 гадоў турмы.

Прысуд апратэставала пракуратура і ён быў адменены. Справу накіравалі на новы разгляд.

Новае рашэнне Мінгарсуд вынесе заўтра, у 14.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі