У чацвер залева затапіла Гродна (фота)

Непагадзь выклікала вялікія заторы ў горадзе, былі падтопленыя многія падвальныя памяшканні, часткова разбурана набярэжная Швейцарскай даліны, піша "Комсомольская правда".

Дождж ішоў ня больш за гадзіну, але нават за гэты час Гродна літаральна затапіла. Ліўнёўка не справілася з напорам стыхіі. Відавочцы кажуць, што ў цэнтры горада пад зямлю сышлі два аўтамабілі — дарожнае палатно проста не вытрымала такога напору стыхіі.

Нагадаем, 13 ліпеня дождж, які ішоў амаль усю ноч, стаў сапраўднай катастрофай для Гродна. Тады былі размытыя дарогі, а ў Гродзенскім заапарку патанула каля 30 птушак.

Фота — grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі