У Егіпце знайшлі больш за 20 саркафагаў, якім тысячы гадоў

У Егіпце знайшлі больш за 20 саркафагаў, якім тысячы гадоў

У Егіпце каля горада Луксор на тэрыторыі некропаля Эль-Асасіф археолагі знайшлі больш за 20 драўляных саркафагаў. Іх адносяць да часоў XVIII дынастыі фараонаў, а гэта 1550-1292 гады да нашай эры, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Міністэрства старажытнасцяў Егіпта называе знаходку адной з самых важных за апошнія гады.

Усе саркафагі ўпрыгожаны яркім роспісам і добра захаваліся. Яны знаходзіліся ў адным пахаванні і стаялі ў два ярусы.

Падрабязнасці пра знаходку будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі 19 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі