У Гомелі глыба лёду з даху звалілася на дзяўчыну

Глыба лёду звалілася на гамяльчанку

Глыба лёду звалілася на гамяльчанку / "Гомель Online" vk.com

Ад падзення лёду з даху жылога дома пацярпела маладая дзяўчына, піша "Гомель Online".

Здарэнне адбылося 18 снежня каля 15:00 на праспекце Леніна. Глыба лёду звалілася з даху і рассекла галаву дзяўчыне.

Па словах відавочцаў, у яе сурʼёзная чэрапна-мазгавая траўма, страсенне, гематомы. Медыкі даставілі дзяўчыну ў абласную бальніцу, там ёй зрабілі аперацыю.

Як распавядала Еўрарадыё, у Віцебску жанчына загінула ад снегу, які зваліўся з даху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі