У Гомелі кладаўшчык і кіроўца мясакамбіната скралі больш за 100 кг мяса

Шкоду прадпрыемству выкрадальнікі пакуль не кампенсавалі / @uvdgomel
Шкоду прадпрыемству выкрадальнікі пакуль не кампенсавалі / @uvdgomel

У Гомелі затрымалі двух супрацоўнікаў мясцовага мясакамбіната — кладаўшчыка і кіроўцу. Яны здолелі скрасці і прадаць больш за цэнтнер мяса.

Схема была наступная: прадпрымальныя мужчыны выпісалі для сталовых лішнюю мясную прадукцыю, па дакументах яна затым вярнулася на прадпрыемства. Але напраўду "работнікі прысвоілі 105 кг тавару і прадалі трэцім асобам, прычыніўшы шкоду на суму амаль 1900 рублёў", распавялі ў гомельскай міліцыі.

Справу супраць супрацоўнікаў мясакамбіната распачалі па ч. 2 арт. 211 КК Рэспублікі Беларусь "Прысваенне альбо растрата маёмасці асобай, якой яна даверана, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове". Ім цяпер пагражае ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Шкоду прадпрыемству затрыманыя пакуль не кампенсавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі