У Гомелі загінула студэнтка з Туркменістана — выпала з акна інтэрната

Інтэрнат ГДУ імя Францыска Скарыны № 4 па вуліцы Петруся Броўкі

Інтэрнат ГДУ імя Францыска Скарыны № 4 па вуліцы Петруся Броўкі / yandex.by/maps

Увечары 2 чэрвеня ў Гомелі з акна інтэрната выпала дзяўчына. Пра гэта паведамляе рэсурс "ЧП Гомель". Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, не змаглі выратаваць дзяўчыну — паводле папярэдняй інфармацыі, яна атрымала траўмы несумяшчальныя з жыццём і памерла на месцы.

"Флагшток" удакладняе, што гаворка ідзе пра інтэрнат Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны. У каментарах карыстальнікі пісалі, што загінулая студэнтка — з Туркменістана. Адзін з каментатараў адзначыў, што ў дзяўчыны былі даўгі па аплаце вучобы. Міліцыя і СК пакуль не паведамлялі пра трагедыю.

В Гомеле погибла студентка из Туркменистана — выпала из окна общежития
На месцы трагедыі / vk.com/gomelchp

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі