У Гродне ДАІ спыніла п'янага кіроўцу, ён ударыў сабе нажом у сэрца

У адказ на гэта мужчына дастаў нож і нанёс сабе ўдар у сэрца. На шчасце, ДАІшнік зрэагаваў і паспеў выбіць нож з рукі мужчыны. Таму рана аказалася несур'ёзная.



У ДАІ тлумачаць учынак кіроўцы тым, што два месяцы таму за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення яго пазбавілі права кіравання ды аштрафавалі. Цяпер жа мужчыну чакала крымінальная адказнасць і канфіскацыя аўтамабіля. Дарэчы, на гэты раз утрыманне алкаголю ў арганізме кіроўцы больш чым у сем разоў перавысіла гранічна дапушчальнае.



Затрыманы накіраваны ў абласны клінічны цэнтр "Псіхіятрыя-наркалогія", паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі