У Іране знішчана 100 тысяч антэн і прыймачоў спадарожнікавай тэлевізіі

У Іране знішчана 100 тысяч антэн і прыймачоў спадарожнікавай тэлевізіі

Не менш за 100 тысяч спадарожнікавых "талерак" і прыймачоў знішчаныя ў Іране, перадае interfax.by. У гэтай краіне праходзіць аперацыя супраць распаўсюду незаконных прымаючых прыладаў.

Знішчэнне антэн праводзіцца ў Тэгеране ў прысутнасці кіраўніка іранскага апалчэння "Басідж" генерала Махамада Рэзы Нагдзі. Ён заявіў, што большасць каналаў спадарожнікавага тэлебачання знішчаюць грамадскую мараль і культуру. Па яго словах, насамрэч тэлеканалы дамагаюцца павелічэння колькасці разводаў і сацыяльнай нестабільнасці.

Нагдзі падкрэсліў, што ўжо больш за мільён іранцаў добраахвотна здалі ўладам абсталяванне для прыёму спадарожнікавага тэлебачання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі