У Канадзе снегапад пакінуў без электрычнасці каля 30 тысяч чалавек

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ. 

Па словах мэра Калгары, цяпер аварыйныя брыгады тэрмінова ліквідуюць наступствы нечаканага снегападу. Ён пачаўся ў панядзелак і працягваўся аж да серады. Пад цяжарам снегу ў мегаполісе паваленыя сотні дрэваў, якія, у сваю чаргу, абарвалі мноства ліній электраперадач. 

У сераду ў Калгары, дзе пражываюць больш за мільён чалавек, былі зачыненыя дзясяткі школ, а таксама заапарк. 

Па словах сіноптыкаў, прычынай непагадзі стаў ледзяны фронт, які ў нядзелю прыйшоў на паўднёвы захад Альберты. Тады тэмпература паветра з 23-24 градусаў Цэльсія рэзка ўпала да нуля.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі