У Кітаі здарыўся моцны землятрус

Моцны землятрус здарыўся сёння ў паўночна-заходняй кітайскай правінцыі Сіньцзян, перадае Геалагічны інстытут ЗША.

Па розных звестках, сіла падземных штуршкоў была ад 6,9 да 7,3 балаў па шкале Рыхтара. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні 12,5 кіламетраў. Пра шкоду і ахвяраў прыроднай стыхіі пакуль не паведамляецца.

Гэта ўжо трэці землятрус у Кітаі за апошнія два дні і другі ў правінцыі Сіньцзян. 11 лютага тут былі зафіксаваныя падземныя штуршкі ў 5,4 бала, а крыху раней землятрус магнітудай 5,1 здарыўся ў Тыбецкім аўтаномным раёне. У абодвух выпадках інфармацыі пра разбурэнні не паступала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі