У лістападзе з Мінска да Смалявічаў пусцяць цягнікі гарадскіх ліній
Сёлета ў лістападзе Беларуская чыгунка запускае электрычкі гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Пасажырскі — Смалявічы. Пра гэта паведамляе сайт rw.by. Смалявічы з’яўляюцца горадам-спадарожнікам Мінска. Гарадскія цягнікі будуць ісці з прыпынкамі на станцыях Мінск-Усходні, Трактарны завод, Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча.
Тым часам працягваецца рамонт чыгуначных шляхоў. Участку ад Мінска да Смалявічаў ад пачатку года адрамантавана 25 кіламетраў рэек. Таксама абновяць і прыпыначныя пункты — ідзе праца па рамонце пасадачных платформаў, пешаходных пераходаў, запланаваная замена агароджаў і апор асвятлення. Прадугледжваецца ўсталяванне новых элементаў візуальна-адраснага інфаомавання і аўтаматычных сістэм спавяшчэння аб набліжэнні цягніка.
Цягнікі гарадскіх ліній запусцілі ў Мінску 10 верасня 2011 года ў кірунку Ждановічаў. Праз два гады такія электрычкі пайшлі да Рудзенска.
Фота: rw.by