У Літве пасля забойства школьніцы патрабуюць вярнуць смяротную кару

Як паведамляе ru.delfi.lt, нагодай стаў выпадак са згвалтаваннем і смерцю 17-гадовай школьніцы. Жорсткае забойства, якое выклікала розгалас у Літве, адбылося на мінулым тыдні. Меркаваныя злачынцы — некалькі маладых людзей, раней асуджаных. Паводле папярэдняй версіі, яны скралі школьніцу, згвалтавалі, а потым забілі, пакінулі труп у машыне і падпалілі. Двух падазраваных ужо затрымалі. Суд санкцыянаваў іх арышт.



У тлумачальнай запісцы Гражуліс адзначыў, што "крымінагенная сітуацыя і нахабства злачынцаў становяцца некіраванымі, грамадства пачуваецца небяспечна, таму вяртанне смяротнай кары — гэта адна з мер узнаўлення пачуцця бяспекі".



Нядаўняе сацыялагічнае даследаванне, праведзенае кампаніяй Spinter tyrimai, паказала, што вяртанне смяротнай кары падтрымлівае прыкладна палова жыхароў Літвы.



Смяротную кару ў Літве адмянілі ў 1998 годзе. Адмова ад гэтай меры пакарання была адной з умоваў уваходжання краіны ў ЕС.



Фота — worldbi.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі