У Літве затрымалі 15 вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі
Затрыманы груз з Беларусі / t.me/Belarus_Files/
Літоўская чыгунка затрымала 15 вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі. Іх спрабавалі адправіць за мяжу ў абыход заходніх санкцый, паведамляе Беларускі расследніцкі цэнтр.
Груз з карбамідам коштам 320 тысяч еўра рухаўся ў Дубай з перагрузкай у Клайпедскім порце. Пастаўшчыком угнаенняў з'яўляецца беларуская кампанія "Тэхнаспецтрэйдзінг". Нядаўняе расследаванне высветліла, што гэта пракладка для пастаўкі карбаміда з "Гродна Азота" ў абыход заходніх санкцый. Згаданае прадпрыемства трапіла пад іх з-за рэпрэсій супраць сваіх працаўнікоў за іх удзел у пратэстах і страйках. Цяпер з грузам разбіраецца пракуратура. Літоўская чыгунка ў сваю чаргу абяцае ўзмацніць праверку пастаўшчыкоў з Беларусі. МЗС Літвы прапануе ўстанавіць механізм штрафаў для юрыдычных асоб за спробы абыходу санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.