У Магілёве затрымалі навукоўца Ігара Шаруху
Ігар Шаруха
У Магілёве 10 кастрычніка затрымалі навукоўца Ігара Шаруху. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы. Мяркуецца, што Шаруху абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Ігар Шаруха — вядомы ў Магілёве географ і краязнаўца, кандыдат педагагічных навук. Доўгі час ён працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, кіраваў кафедрай прыродазнаўства, але ў 2021 годзе быў вымушаны сысці з ВНУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.