У Мілане праходзіць сустрэча Парашэнкі і Пуціна (фота)

Як інфармуе УНІАН, раніцай 17 кастрычніка ў італьянскім горадзе Мілан пачаліся перамовы ў шматбаковым фармаце пры ўдзеле прэзідэнтаў Украіны і Расіі Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Еўропу на перамовах прадстаўляюць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы, а таксама кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і прэзідэнт Еўрапейскага Савета Герман ван Рампей. Прысутнічае і будучы еўракамісар па пытаннях знешняй палітыкі ЕС Федэрыка Магерыні.

Нагадаем, у Мілане 16-17 кастрычніка праходзіць саміт лідараў дзяржаў Еўрапейскага Саюза і Азіі.

Фота з твітара Святаслава Цяголкі, прэс-сакратара прэзідэнта Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі