У Мінскім раёне п'яны мужчына зарэзаў самаедскую лайку
Pets2.me
У пятніцу, 11 студзеня, 57-гадовы жыхар вёскі Сталбуновічы Мінскага раёна ударыў нажом суседскага сабаку пароды самаедская лайка. Жывёліна памерла ад атрыманай траўмы. Гаспадыня адразу звярнулася ў міліцыю.
Следчыя дапытваюць абвінавачанага. Яго падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 339 (хуліганства) КК.
Як паведамляе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, мужчына не працуе. Раней быў судзімы. Устаноўлена, што на момант здзяйснення злачынства ён быў п'яны. Утрыманне алкаголю ў выдыханым паветры склала 2,8 праміле. Прычыны, з якіх мужчына ўдарыў сабаку нажом, высвятляюцца.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 14.01