У Мінску арыштавалі кіроўцу, які ўчыніў "п'яную" аварыю

У выніку аварыі, двое пасажыраў атрымалі траўмы, адзін з іх апынуўся ў рэанімацыі. Высветлілася, што кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (па выніках асведчання — 3,04 праміле).



БЕЛТА паведамляе, што раней мужчына быў пазбаўлены права кіравання за "п'яныя" паездкі, тэрмін пакарання скончыўся, але іспыты ён не пераздаваў. Распачатая крымінальная справа. Парушальніку пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Да суда ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары.
 

У Беларусі затрымалі да 20 п'яных кіроўцаў-"паўторнікаў"
 

Нецвярозая кампанія беларусаў на легкавіку прарывалася ў Літву
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі