У Мінску маршрутка ўрэзалася ў дрэва, пацярпелі 5 чалавек
У Мінску маршрутка ўрэзалася ў дрэва. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 17-й гадзіны. Mercedes ехаў па Арлоўскай вуліцы з боку плошчы Бангалор у накірунку вуліцы Карастаянавай. У нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго маршрутка выехала за межы праезнай часткі і сутыкнулася з дрэвам.
У салоне былі пасажыры. Пацярпелі 5 чалавек.
Таксама 24 верасня ў Чавускім раёне вылецела ў кювет і перакулілася маршрутка з пасажырамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.