У Мінску прэзентавалі гадзіннікі з "тварам беларуса"

У Мінску прэзентавалі гадзіннікі з "тварам беларуса"

Гадзіннікавы завод "Луч" 29 лістапада прэзентаваў новую калекцыю гадзіннікаў — з "тварам беларуса". Дызайнерам калекцыі выступіў мастак Міця Післяк.

"На гадзінніку я паказаў увасабленне класічнага беларуса (у маім разуменні, вядома): ружовы твар, светлы волас, блакітныя вочы", — прызнаецца мастак.

Новая калекцыя выпушчаная ў абмежаванай колькасці. Гадзіннікі існуюць у двух варыянтах — каляровым і чорна-белым. Адзін гадзіннік каштуе 189 рублёў. 

Дарэчы, на працягу бліжэйшых двух месяцаў завод абяцае выпусціць калекцыю, прысвечаную гістарычным асобам Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі