У Мінску закрываюць рух на пр. Незалежнасці — ад вуліцы Купалы да Казлова

Ад 22-й гадзіны 2 жніўня да 5-й гадзіны 5 жніўня цалкам закрываецца рух на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова. Рух аўтобусаў маршрутаў №18 і 26 арганізуецца па вуліцах Захарава, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта "праспект Незалежнасці" ў напрамку пасёлка Навінкі, "Казлова" — у напрамку дыспетчарскай станцыі "Усходняя".



Рух аўтобусаў №100 і 115Э арганізуецца ў абодвух напрамках па праспекце Незалежнасці, вуліцах Янкі Купалы, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршрутах без прыпынкаў на змененым участку.


Прыгарадныя аўтобусы №300Э ад аўтавакзала "Цэнтральны" будуць хадзіць па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Змітрака Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку — па праспекце Незалежнасці, вуліцах Казлова, Змітрака Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, вуліцы Бабруйскай, інфармуе БЕЛТА.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі