У Мінску затрымалі жонку і сына заснавальніка гандлёвай сеткі "Домашний"
У Мінску затрымалі жонку і старэйшага сына заснавальніка сеткі крамаў "Домашний", піша TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Сам Іван Беразоўскі знаходзіцца за мяжой. Паводле неафіцыйных звестак, на яго пачалі крымінальную справу па арт. 209 КК (махлярства). Заснавальнікаў і топ-менеджараў сеткі падазраюць у завалоданні маёмасцю шляхам падману або злоўжывання даверам.
Крыніцы TUT.by заяўляюць, што Беразоўскаму прапанавалі пагасіць пазыкі перад банкамі, прыватнымі і дзяржаўнымі пастаўшчыкамі, партнёрамі, работнікамі — пасля гэтага выпусцяць сваякоў. Аднак бізнэсовец заяўляе, што ўсе пазыкі адразу выплаціць не можа.
Паведамляецца, быццам жонку і сына бізнэсоўца затрымалі на мінулым тыдні ў галаўным офісе "НП-сэрвісу" — буйнога дыстрыбутара тавараў паўсядзённага попыту. Гэтая кампанія лічыцца падкантрольнай Беразоўскаму.
Сетка крамаў "Домашний" узнікла ў 2016 годзе, на піку свайго поспеху налічвала больш за 75 крамаў у розных гарадах краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.